8 лістапада 1784 г. у маёнтку Шаўры нарадзіўся гісторык, археолаг і інжынер Тэадор Нарбут. Стварыў …
8 лістапада 1784 г. у маёнтку Шаўры нарадзіўся гісторык, археолаг і інжынер Тэадор Нарбут. Стварыў праект Бабруйскай крэпасці і збудаваў царкву ў Эйшышках. Даследаваў Лідскі замак, увёў у навуку «Хроніку Быхаўца». У часе раскопак першым акрэсліў курганы як месцы пахаванняў. Для паўстання 1830-1831 гг. прыдумаў план узяцця Вільні. Гадаваў дзяцей у духу любові да радзімы.