Month: сакавік, 2024

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Перыяд паміж зімой і вясной: снег сышоў, дрэвы голыя, але вясна ўжо блізка

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Ведаеце, сябры, ёсць нейкі такі перыяд паміж зімой і вясной. І снег, здаецца, сышоў, але ж дрэвы стаяць голыя, на зямлі леташняе лісце і мёртвая трава. Ну і надвор’е “адчуй сябе ў Лондане”. І гэта цягнецца і цягнецца, і ты думаеш, ну дзе ўжо тая вясна, дзе каткі на вярбе і вось гэта вось усё. […]

Святкаванне 106-годдзя БНР у Вільні працягваецца мерапрыемствамі Дня Волі

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

З Днём Волі, сябры, са 106-годдзем БНР! Дзякуй усім, хто далучыўся ўчора да першага дня святкавання Дня Волі ў Вільні! Праграма святочных мерапрыемстваў у Вільні на сёння – тутака >> Да сустрэчы!

Ці мела БНР узброеныя сілы і свае грошы? Як успрынялі абвяшчэнне БНР у рэгіёнах

Вольны Захад інфа

Ці мела БНР узброеныя сілы? А свае грошы? Як абвяшчэнне БНР успрынялі ў беларускіх рэгіёнах? Гісторыя Беларускай Народнай Рэспублікі ў 25 пытаннях і адказах. Чытайце па спасылцы: https://euroradio.fm/25-pytannyau-i-adkazau-z-gistoryi-bnr Без VPN

Заняткі па польскай мове ўзроўня А2 25 сакавіка ў прасторы «Робім разам»

Прастора "Робім разам"

Наступныя заняткі па польскай мове ўзроўня А2 ужо сёньня, у панядзелак) Адрас: pl. Konstytucji, 6 25 сакавіка Субота 17:30 Сувязь: @robimrazamadmin Тэлефон: +48 573 202 950 Чакаем у Беларускай прасторы «Робім разам» / @byrobimrazam

Прэзыдэнт Рады БНР Івонка Сурвіла выступіла на адкрыцці выставы Алеся Пушкіна ў Варшаве

Прастора "Робім разам"

Сёння на выставе мы пачулі прывітальнае слова Прэзыдэнта Рады БНР пані Івонкі Сурвілы да арганізатараў і ўдзельнікаў выставы карцін Алеся Пушкіна. “Дарагія сябры, удзельнікі цырымоніі адкрыцьця выставы Алеся Пушкіна ў Варшаве. У гісторыі Беларусі Алесь Пушкін застаецца ня толькі як арыгінальны творца, але і як адданы бацькаўшчыне патрыёт. Мы памятаем, што менавіта Алесь Пушкін упершыню […]

Расейцы працягваюць бамбіць гарады Украіны, што лічыцца генацыдам украінскага народу

ByProsvet #Беларусь #СМІ #Часопісы

Беларускі час №64 Беларусь, усе рэгіёны Расейцы працягваюць бамбіць гарады Украіны. Тое, што адбываецца апошнія два гады – гэта генацыд украінскага народу. Людзі жывуць далёка ад лініі фронту, але не могуць адчуваць сябе ў бяспецы – кожная хвіліна жыцця можа стаць апошняй. Хтосьці кажа, што Беларусь – гэта толькі маленькі кавалачак зямлі, але ж гэта не так. Краіна […]

Чыжыкі з Варшавы і Труймяста віншуюць беларусаў з надыходзячым Днём Волі

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Нашы чыжыкі з Варшавы і Труймяста віншуюць беларусаў з надыходзячым Днём Волі Прыйдзе час, калі вольныя сцягі будуць лунаць і ў небе над нашай Беларуссю. Жыве Беларусь!