Сёння на выставе мы пачулі прывітальнае слова Прэзыдэнта Рады БНР пані Івонкі Сурвілы да арганізатар…
25.03.2024Прастора "Робім разам"

Сёння на выставе мы пачулі прывітальнае слова Прэзыдэнта Рады БНР пані Івонкі Сурвілы да арганізатараў і ўдзельнікаў выставы карцін Алеся Пушкіна.
“Дарагія сябры, удзельнікі цырымоніі адкрыцьця выставы Алеся Пушкіна ў Варшаве. У гісторыі Беларусі Алесь Пушкін застаецца ня толькі як арыгінальны творца, але і як адданы бацькаўшчыне патрыёт. Мы памятаем, што менавіта Алесь Пушкін упершыню за дзясяцігодзьдзі правёў публічную акцыю, прысьвечаную гадавіне абвешчаньня БНР. Гэта адбылося ў 1989 годзе ў Менску, і ў той час у сацыялістычнай камуністычнай Беларусі мала хто памятае пра БНР. Памяць, пра гэраічную мінуўшчыну беларускай нацыі была вынішчыная бальшавікамі. Алесь Пушкін быў адным з тых, хто пачаў адраджаць гэтую памяць. Сваю адданасьць Беларусі ён пацьвердзіў сваім лёсам, калі ведаючы пра непазьбежны арэшт вярнуўся на Радзіму. На вялікі жаль рэжым адняў у яго ня толькі свабоду, але і жыцьцё. Дзякуй усім, хто спрычыніўся да арганізацыі выставы нашага выбітнага творцы. Віншую вас усіх з Днём Волі. Жыве Беларусь!”
Запрашаем наведаць выставу
Адрас: pl. Konstytucji, 6
Сувязь: @robimrazamadmin
Тэлефон: +48 573 202 950
Чакаем у Беларускай прасторы
«Робім разам» / @byrobimrazam