Плошча Перамен у Варшаве! Жнівень 2020-га адкрыў нам нас саміх, навучыў быць вольнымі і, вядома, пак…

Плошча Перамен у Варшаве!

Жнівень 2020-га адкрыў нам нас саміх, навучыў быць вольнымі і, вядома, пакінуў яркія эмоцыі і хвалюючыя ўспаміны — часам жахлівыя, часам натхняльныя.

Адзін з памятных эпізодаў таго лета — “Плошча перамен” — прастора, дзе зліліся шчымлівы смутак паводле Рамана Бандарэнкі і вера ў агульную будучыню, жорсткасць сілавікоў і салідарнасць беларусаў.

Яднанне душ пасярод мора гвалту.
Мастацтва пратэсту супраць змроку дыктатуры.

Актывicты Плошчы Перамен запрашаюць на адзін вечар стаць іх гасцямі, каб разам перажыць гэтыя пачуцці зноў.

Запрашаем успомніць традыцыю дваровых імпрэз сярод сваіх — сваімі вачыма пабачыць:
рэканструкцыю мурала “Дыджэі перамен”,
– шаноўных гасцей Плошчы, сярод якіх Вольны Хор, “Lity Taler“, Лявон Вольскі і Уладзімір Пугач!

Гасцей таксама чакаюць беларускія кніжныя навінкі ад Фонду Kamunikat.org, розныя актыўнасці і цёплая гарбата ад актывістаў Плошчы.

Дата: 18 верасня
Час: 17.00 (час мясцовы)
Месца: Музей Вольнай Беларусі, Foksal 11, Варшава