Вечар памяці Рамана Бандарэнкі ў Музеі Вольнай Беларусі12 лістапада 2020 года лукашэнкаўскім рэжымам…

Вечар памяці Рамана Бандарэнкі ў Музеі Вольнай Беларусі

12 лістапада 2020 года лукашэнкаўскім рэжымам быў забіты жыхар Плошчы Перамен, малады мастак Раман Бандарэнка. Гэта трагедыя ўскалыхнула ўсю Беларусь, а імя Рамана, які выйшаў бараніць свой двор ад лукашэнкаўскіх прыхвастняў, стала сапраўдным сімвалам пратэсту і гераізму.

Сёння, праз два гады,  мы памятаем Рамана і дзясяткі іншых ахвяр лукашызму. Памятаем і ніколі не даруем.   

12 лістапада Музей Вольнай Беларусі разам з Плошчай Перамен  запрашае на вечар памяці Рамана Бандарэнкі.

У гэты вечар мы збярэмся разам, каб пачуць успаміны блізкіх і сябраў Рамана, правесці майстар-класы, якія калісьці ладзіў ён, а таксама паслухаць добрую беларускую музыку ў выкананні Алеся Дзянісава.

ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!

Дата: 12 лістапада
Час: 17.00
Месца: Музей Вольнай Беларусі, ul. Foksal 11, Варшава