



Сёння ў Вільні адбыліся два мерапрыемствы салідарнасці — традыцыйны нядзельны мітынг у падтрымку беларускіх палітвязняў і пікет салідарнасці з Аляксеем Макаравым.
На плошчы Вінцаса Кудзіркі
Сённяшняя сустрэча яшчэ раз нагадала, што беларуская салідарнасць знаходзіць водгук і падтрымку ў розных людзей.
Сярод наведнікаў былі сужэнцы з Чэхіі, якія набылі бел-чырвона-белы шэўрон і кнігу Вольгі Шпарагі «У рэвалюцыі жаночы твар».
Таццяна Хоміч, сястра Марыі Калеснікавай, набыла сцягі і атрымала ад нас невялікі сувенір-прывітанне для Марыі.
Таксама да нас падыходзілі літоўцы: адзін набыў бел-чырвона-белы шэўрон, а другі падтрымаў нас цёплымі словамі: «З Божай дапамогай усё будзе добра».
Дзякуй кожнаму, хто завітаў, падтрымаў і падзяліўся цяплом!
Пікет салідарнасці з Аляксеем Макаравым
Пасля мітынгу мы далучыліся да пікету ля амбасады Швецыі.
Удзельнікі выйшлі з плакатамі, малюнкамі і сцягамі анархісцкага руху, Украіны і Беларусі. Розныя сімвалы і словы, але агульны пасыл — падтрымка, а не рэпрэсіі.
Мы дзякуем усім, хто прыйшоў выказаць салідарнасць з Аляксеем!
Сённяшні дзень яшчэ раз паказаў, што салідарнасць не мае межаў. Яна жыве ў нашых учынках, сустрэчах, словах падтрымкі і гатоўнасці быць побач.
Памятаем пра палітвязняў. Падтрымліваем тых, хто змагаецца за свабоду. Будзьма разам!
Жыве Беларусь!
Слава Украіне!