DAPAMOGA, ЯКАЯ АБ’ЯДНОЎВАЕ: АКТУАЛЬНЫЯ ЗБОРЫ На платформе DAPAMOGA працягваюцца некалькі

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

DAPAMOGA, ЯКАЯ АБ’ЯДНОЎВАЕ: АКТУАЛЬНЫЯ ЗБОРЫ

На платформе DAPAMOGA працягваюцца некалькі дабрачынных збораў. За кожным з іх стаяць канкрэтныя людзі, сем’і і справы, якім патрэбная наша падтрымка.

Давайце паглядзім, чаго мы ўжо дасягнулі разам і якая дапамога яшчэ патрэбная.

ДАПАМОЖАМ МІКІЦЕ САІДАВУ АПЛАЦІЦЬ АДВАКАТА

Мікіта — былы палітвязень, якому цяпер патрэбная юрыдычная дапамога ў сувязі з крымінальнай справай у Літве.

Сабрана: 270 € з 2000 €
██░░░░░░░░ 14%
Засталося: 1 дзень.

ПАДТРЫМАЕМ АЛЯКСЕЯ ЕЎТУШЫКА

Калісьці Аляксей дапамагаў беларусам, якія вымушаныя былі пакінуць радзіму. Цяпер падтрымка патрэбная яму самому — каб пагасіць запазычанасць перад Sodra і аднавіць медыцынскае страхаванне.

Сабрана: 691 € з 2000 €
████░░░░░░ 35%
Засталося: 31 дзень.

ДАПАМОЖАМ АЛЯКСЕЮ САНЧУКУ І ЯГО СЯМ’І

Былы палітвязень, музыкант і яго сям’я пачынаюць новае жыццё ў Грузіі. Сабраныя сродкі дапамогуць ім з жыллём, лячэннем, легалізацыяй і першымі неабходнымі выдаткамі.

Сабрана: 404 € з 6450 €
█░░░░░░░░░ 6%
Засталося: 31 дзень.

ПАДТРЫМАЕМ МІКІТУ ЗАЛАТАРОВА

Мікіта трапіў за краты яшчэ ў 16 гадоў. Цяпер, пасля вызвалення, ён вучыцца жыць нанова і спрабуе стаць самастойным. Дапаможам яму справіцца з бягучымі выдаткамі.

Сабрана: 120 € з 500 €
███░░░░░░░ 24%
Засталося: 31 дзень.

АДЗІН БЕЛАРУС ЗАМЕЖЖА — АДЗІН ЕЎРА ДЛЯ УКРАІНЫ

Далучымся да ініцыятывы валанцёрскага цэнтра «Сустрэча» і пакажам, колькі беларусаў не застаюцца абыякавымі да лёсу Украіны.

Сабрана: 3984 € з 100 000 €
█░░░░░░░░░ 4%
Засталося: 31 дзень.

ПАДАРЫМ ДЗЕЦЯМ НАВАГОДНІ ЦУД

Дапаможам падрыхтаваць падарункі і святочны салодкі стол для дзяцей беларускіх сем’яў, якія пацярпелі ад рэпрэсій.

Сабрана: 414 € з 1500 €
███░░░░░░░ 28%
Засталося: 32 дні.

ПРАДУКТОВАЯ ДАПАМОГА БЕЛАРУСАМ У ЛІТВЕ

Разам з Maisto bankas DAPAMOGA фарміруе прадуктовыя наборы для беларусаў, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі. Дапаможам гэтай працы працягвацца!

Сабрана: 386 € з 1300 €
███░░░░░░░ 30%
Засталося: 102 дні.

КОЖНЫ ЎНЁСАК МАЕ ЗНАЧЭННЕ!

Можна падтрымаць адзін збор, некалькі або той, які найбольш адгукаецца. Нават невялікае ахвяраванне набліжае нас да мэты.

Калі зараз няма магчымасці дапамагчы фінансава — падзяліцеся гэтай публікацыяй.

Усе зборы і магчымасць ахвяраваць: https://dapamoga.org/be/donations⁠

Разам мы можам больш!