ПАМЯТАЕМ. РАМАН БАНДАРЭНКА. Ёсць імёны, якія немагчыма забыць. Ёсць гісторыі,

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве
ПАМЯТАЕМ. РАМАН БАНДАРЭНКА.

Ёсць імёны, якія немагчыма забыць. Ёсць гісторыі, якія не павінны застацца толькі старонкамі мінулага.

Учора мы ўспаміналі Рамана Бандарэнку — беларуса, чыё жыццё абарвалася пасля жорсткага збіцця ў Мінску ў лістападзе 2020 года. Яго трагічная гібель стала адным з сімвалаў тых падзей, якія змянілі Беларусь.

Падчас акцыі памяці мы запалілі лампадкі і сабраліся разам, каб ушанаваць памяць Рамана. Побач з агеньчыкамі — яго фотаздымак. І цішыня, у якой часам больш слоў, чым у самых доўгіх прамовах.

Мы памятаем. Пра яго, пра іншых загінулых беларусаў, пра ўсіх, чыё жыццё і лёс былі закранутыя гвалтам і рэпрэсіямі.

Святло нашай памяці не згасае.

Не забудзем. Не прабачым. Жыве Беларусь!