ПРЭЗЕНТАЦЫЯ КНІГІ МАКСІМА ШЧАРБІНЫ Ў БЕЛАРУСКІМ ЗАМКУ!
21 лістапада а 18:00 запрашаем на прэзентацыю паэтычнай кнігі Максіма Шчарбіны «Рэлігія гранітнага ката».
Гэтыя вершы — нібы люстэркі, у якіх адлюстроўваюцца схаваныя ўнутры кожнага з нас іскры: любоў, прыгажосць і свабода.
Яны напоўненыя жыццём, ад іх часта пахне сонцам і салёным акіянам.
У іх — пачуцці, вобразы і думкі, якія хочацца не толькі чытаць, але і пражываць.
Падчас сустрэчы вы зможаце пачуць вершы ў выкананні самога аўтара, паразмаўляць пра тое, што сапраўды важна, і падзяліцца сваімі думкамі.
Кнігу можна будзе набыць на прэзентацыі і атрымаць аўтограф аўтара. Да кожнай кнігі таксама прыкладаецца аўтарская закладка з корку з малюнкамі Максіма.
Акрамя таго, можна будзе набыць майкі з аўтарскімі прынтамі. Усе сродкі ад продажу кніг і маек — 100% выручкі — будуць перададзеныя DAPAMOGA.
А яшчэ ўсіх гасцей чакае вялікі торт!
Будзе па-сапраўднаму цёпла і ўтульна!
21 лістапада, субота
18:00
Беларускі Замак, Naujoji Riovonių 10, Вільня
Прыходзьце на вечар паэзіі, шчырых размоў і цёплых сустрэч!