Мікіта Забуга пра ролю беларусаў у вайне ва Ўкраіне і будучыню Беларусі ў еўрапейскай бяспецы

Блёк Воля #Палітыка

Мікіта Забуга: «Без сілы ня будзе волі»

Мікіта Забуга, лідар Руху Воля, а разам з тым камандзір роты БПЛА «Воля» ў складзе 447-га асобнага батальёна ВМС Украіны, даў інтэрв’ю ўкраінскаму тэлеканалу “Прямий”.

У размове Мікіта распавёў пра свой шлях ад удзелу ў Майдане ў 2013 годзе і валянтэрскай дапамогі ўкраінцам падчас АТА да службы ў палку Каліноўскага і стварэння падраздзелу ў складзе Узброеных сіл Украіны.

Асноўныя тэмы інтэрв’ю:

Чаму беларусы ваююць за Ўкраіну. Перамога Украіны і вызваленне Беларусі непарыўна звязаныя. Дапамагаючы ўкраінцам адстаяць незалежнасьць, беларусы набліжаюць і ўласную свабоду.

Навошта беларусам уласныя вайсковыя фармаванні. Досвед вайны, падрыхтаваныя камандзіры і баяздольныя падраздзелы маюць стаць падмуркам будучага беларускага нацыянальнага войска.

Пра роту БПЛА «Воля». Як стваралася падраздзел, якія задачы ён выконвае і якія спэцыялісты патрэбныя для яго далейшага разьвіцця.

Пра будучыню Беларусі. Чаму рэжым Лукашэнкі ня мае пэрспэктываў, якую ролю ў вызваленні краіны могуць адыграць беларускія добраахвотнікі і чаму Беларусь мусіць стаць часткай еўрапейскай сістэмы бяспекі.

«Сёння наш адзіны шанец вызваліць Беларусь гэта дапамагчы Ўкраіне адстаяць сваю незалежнасць».

Асобна Мікіта звярнуўся да беларускіх вайскоўцаў і афіцэраў, якія захавалі гонар і годнасць, з заклікам далучацца да барацьбы на баку Ўкраіны.

Глядзіце поўнае інтэрв’ю па спасылцы

Жыве Беларусь! Слава Украіне!