БЕЛАРУСКАЯ ГІСТОРЫЯ Ў МУЛЬЦІКАХ Як зацікавіць дзяцей гісторыяй Беларусі, калі яны растуць далёка ад…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

БЕЛАРУСКАЯ ГІСТОРЫЯ Ў МУЛЬЦІКАХ

Як зацікавіць дзяцей гісторыяй Беларусі, калі яны растуць далёка ад Радзімы?

Сяргей стварае мультфільмы для дзяцей, прысвечаныя гісторыі нашай краіны.

Ягоная мэта — дапамагчы дзецям беларусаў, якія цяпер жывуць за мяжой, адкрываць для сябе Беларусь, яе мінулае і культурную спадчыну ў займальнай і даступнай форме.

Пакуль пра праект ведае не так шмат людзей, таму яму асабліва патрэбная падтрымка.

Пазнаёміцца з героем праекта на ягонай старонцы:
https://www.facebook.com/profile.php?id=61586498507454⁠

Калі вам блізкая гэтая ідэя, падтрымайце праект: падзяліцеся публікацыяй, раскажыце пра яго сябрам, асабліва тым, у каго ёсць дзеці.

Дапаможам беларускай гісторыі знаходзіць дарогу да маленькіх беларусаў па ўсім свеце!