МІКІЦЕ САІДАВУ ПАТРЭБНАЯ ЮРЫДЫЧНАЯ ДАПАМОГА. ДАЛУЧАЙЦЕСЯ ДА ЗБОРУ!Сябры, нагадваем пра збор на апла…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

МІКІЦЕ САІДАВУ ПАТРЭБНАЯ ЮРЫДЫЧНАЯ ДАПАМОГА. ДАЛУЧАЙЦЕСЯ ДА ЗБОРУ!

Сябры, нагадваем пра збор на аплату адваката для Мікіты Саідава.

Мікіту 23 гады. Ён ужо прайшоў праз палітычнае зняволенне ў Беларусі, а цяпер сутыкнуўся з крымінальным пераследам у Літве. Крымінальная справа працягваецца, і наперадзе яго чакае судовы працэс.

Каб абараніць свае правы і атрымаць кваліфікаваную юрыдычную дапамогу, Мікіце патрэбны адвакат.

Мэта збору — 2 000 €

Часу на збор застаецца ўсё менш. Кожнае ахвяраванне дапамагае наблізіцца да неабходнай сумы.

Мы разумеем, што гэтая гісторыя можа выклікаць розныя меркаванні. Але дапамагчы чалавеку атрымаць прававую абарону — не азначае апраўдаць яго ўчынак. Гэта азначае забяспечыць яму магчымасць абараніць сябе ў судзе.

Калі вы можаце падтрымаць збор — далучайцеся. Калі не, будзем удзячныя за распаўсюд гэтага допісу.

Падтрымаць Мікіту:
https://dapamoga.org/be/donations/help-mikita-saidau⁠

Дзякуй кожнаму, хто не застаецца абыякавым!