Да 10 бясплатных кансультацый псіхолага для беларусаў у Літве Пераезд

Беларусы Замежжа ##Царква #Царква

Да 10 бясплатных кансультацый псіхолага для беларусаў у Літве

Пераезд у іншую краіну, вымушаная эміграцыя, нявызначанасць, трывога, стрэс — усё гэта можа моцна ўплываць на эмацыйны стан.

Калі адчуваеце, што самастойна спраўляцца становіцца цяжка, важна ведаць: у Літве можна атрымаць прафесійную псіхалагічную дапамогу бясплатна.

Міграцыйны інфармацыйны цэнтр MiCenter, створаны Міжнароднай арганізацыяй па міграцыі (IOM), прапануе замежнікам, якія жывуць у Літве, да 10 бясплатных кансультацый псіхолага.

Звярнуцца можна, калі вы:
• перажываеце стрэс, трывогу ці эмацыйнае знясіленне;
• сутыкаецеся з цяжкасцямі адаптацыі;
• адчуваеце, што перажыванні перашкаджаюць паўсядзённаму жыццю, працы або адносінам.

Як атрымаць дапамогу?

Запоўніце форму на сайце MiCenter, націснуўшы «Rezervuoti susitikimą».

Або патэлефануйце: +370 5 251 4352.

Кансультацыі даступныя на літоўскай, англійскай і рускай мовах. Пажаданую мову варта ўзгадніць пры запісе.

Вільня, A. Jakšto g. 12.

Калі вы жывяце ў іншым горадзе, удакладніце магчымасць анлайн-кансультацыі.

Клопат пра псіхалагічнае здароўе — такая ж важная частка жыцця, як і клопат пра фізічнае.