Дзённік бернскага зененхунда Монці: місія «Выратуй авечак!» падчас камандзіроўкі

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

ГАЎ-ГАЎ! МОНЦІ НА СУВЯЗІ!

Дзённік бернскага зененхунда. Місія «Выратуй авечак!»

Гэта здарылася падчас адной з нашых камандзіровак. Мае людзі ехалі вырашаць пытанні, звязаныя са здароўем былой палітзняволенай, якой дапамагае Dapamoga.

А я, як адказны пухнаты валанцёр, суправаджаў каманду!

14:15. Едзем у машыне. Прыціснуў нос да шкла. І раптам… ЯНЫ!

Авечкі! Без нагляду! Ходзяць хто куды! Поўны беспарадак!

Мой унутраны швейцарскі пастух абвясціў трывогу!

14:17. Выдаю аўтарытэтнае «ГАЎ!». Авечкі не рэагуюць. Пачынаю вельмі сур’ёзна дыхаць на шкло.

14:19. Чаму яны ядуць траву без майго дазволу?!

Я павінен быць там! Бегчы па лузе, каб мая трохкаляровая шуба прыгожа развявалася, і выстройваць усіх у ідэальны квадрат!

14:21. Гаспадыня смяецца:

— Монці, супакойся! Гэта чужыя авечкі!

ЧУЖЫЯ?!

Не існуе чужых авечак! Існуюць толькі недапасеныя!

14:23. Спрабую трапіць на луг. Не пускаюць.

Сэрца разбіта.

«Я яшчэ вярнуся па вас, бедныя авечкі…»

14:25. Цяжка ўздыхаю і кладуся спаць.

Паеду дадому. Буду пасвіць катоў.

З павагай,
Монці — галоўны пастух, ахоўнік і пухнаты валанцёр Беларускага Замка Dapamoga.

А паглядзець відэа з авечкамі можна на YouTube:

https://youtube.com/shorts/7tsVvZwiKZY?is=BN-2qotl_FMsNGgk

Дзякуй усім, хто падпісваецца на YouTube-канал «Прогулка с Natalex. #vilnius»!

#МонціНаСувязі #ДзённікМонці #Dapamoga #БеларускіЗамак #БернскіЗененхунд #BerneseMountainDog #Monti
Прогулка с Natalex/926: Дневник бернского зенненхунда, проезжавшего по #šalčininkų_rajonas

Дневник Бернского Зенненхунда. Миссия «Помоги бездомным овечкам»

14:15. Едем в машине. Прижал нос к стеклу. Вдруг за окном… ОНИ! Бездомные овечки! Ходят совершенно неорганизованно. Бардак! Мой внутренний швейцарский пастух бьёт в набат.
14:17. Издаю авторитетный…