Гэта здарылася падчас адной з нашых камандзіровак. Мае людзі ехалі вырашаць пытанні, звязаныя са здароўем былой палітзняволенай, якой дапамагае Dapamoga.
А я, як адказны пухнаты валанцёр, суправаджаў каманду!
14:15. Едзем у машыне. Прыціснуў нос да шкла. І раптам… ЯНЫ!
Авечкі! Без нагляду! Ходзяць хто куды! Поўны беспарадак!
Мой унутраны швейцарскі пастух абвясціў трывогу!
14:17. Выдаю аўтарытэтнае «ГАЎ!». Авечкі не рэагуюць. Пачынаю вельмі сур’ёзна дыхаць на шкло.
14:19. Чаму яны ядуць траву без майго дазволу?!
Я павінен быць там! Бегчы па лузе, каб мая трохкаляровая шуба прыгожа развявалася, і выстройваць усіх у ідэальны квадрат!
14:21. Гаспадыня смяецца:
— Монці, супакойся! Гэта чужыя авечкі!
ЧУЖЫЯ?!
Не існуе чужых авечак! Існуюць толькі недапасеныя!
14:23. Спрабую трапіць на луг. Не пускаюць.
Сэрца разбіта.
«Я яшчэ вярнуся па вас, бедныя авечкі…»
14:25. Цяжка ўздыхаю і кладуся спаць.
Паеду дадому. Буду пасвіць катоў.
З павагай, Монці — галоўны пастух, ахоўнік і пухнаты валанцёр Беларускага Замка Dapamoga.
14:15. Едем в машине. Прижал нос к стеклу. Вдруг за окном… ОНИ! Бездомные овечки! Ходят совершенно неорганизованно. Бардак! Мой внутренний швейцарский пастух бьёт в набат. 14:17. Издаю авторитетный…