ПРАЦЯГВАЕМ ЗБОР ДЛЯ АЛЯКСЕЯ ЕЎТУШЫКА! УЖО САБРАНА 315 € З 2000 €!
Сябры, дзякуй кожнаму, хто ўжо падтрымаў Аляксея Еўтушыка!
Нагадаем яго гісторыю:
Аляксей — былы IT-спецыяліст з Мінска, які ў жніўні 2020 года прайшоў праз затрыманне і суткі на Акрэсціна. Пасля гэтага ён быў вымушаны пакінуць Беларусь і пры падтрымцы Dapamoga пераехаў у Літву.
У Вільні Аляксей сам пачаў дапамагаць іншым беларусам: удзельнічаў у эвакуацыі, дапамагаў знайсці жыллё, пазычаў грошы тым, хто апынуўся ў цяжкім становішчы. Яго дом на вуліцы Ягайлас стаў сапраўдным пунктам падтрымкі для суайчыннікаў.
Але цяпер дапамога патрэбная самому Аляксею.
За апошнія гады ён сутыкнуўся з сур’ёзнымі праблемамі са здароўем: перанёс аперацыю на сэрцы і інсульт, пасля якога ўзніклі парушэнні маўлення.
Сітуацыю ўскладняе запазычанасць перад літоўскай сістэмай сацыяльнага страхавання Sodra. Каб аднавіць медыцынскае страхаванне і доступ да неабходнай дапамогі, Аляксею трэба пагасіць доўг.
Мэта збору — 2000 €
Ужо сабрана — 315 €
Засталося — 1685 €
Мы вельмі просім вас далучыцца да збору. Нават 5 ці 10 еўра могуць стаць важным крокам да нашай агульнай мэты.
Калі зараз няма магчымасці дапамагчы фінансава, калі ласка, падзяліцеся гэтай гісторыяй з сябрамі.
Чалавек, які столькі разоў працягваў руку дапамогі іншым, сёння сам мае патрэбу ў нашай салідарнасці.
Дзякуй кожнаму, хто не застаецца абыякавым!
https://dapamoga.org/be/donations/support-aliaksei-yevtushyk