У кожнага з тых, хто жыве за мяжой, свая гісторыя, свае цяжкасці і бар’еры.З’явілася магчымасць боль…

Беларусы Замежжа

У кожнага з тых, хто жыве за мяжой, свая гісторыя, свае цяжкасці і бар’еры.

З’явілася магчымасць больш актыўна гаварыць аб праблемах, з якімі сутыкаецеся ў Італіі вы, нашыя землякі. Наперадзе — круглыя сталы і сустрэчы з прадстаўнікамі ўрада, адміністрацый і інстытуцый.

Але трэба ведаць, што не атрымліваецца менавіта ў вас.  Толькі тады ваш голас пачуюць, калі мы праблему данясем да адказных асоб.

Кожная праблема мае значэнне — ці распаўсюджаная яна, альбо падаецца адзінкавай, альбо пра яе мала хто гаворыць. За кожным запытам стаіць канкрэтны чалавек і ягонае жыццё.

Раскажыце пра сваю “італьянскую” праблему ў форме — яна ананімная!

Давайце зробім праблемы беларусаў бачнымі! Так мы дапаможам адно аднаму!

Збор інфармацыі праводзяць асацыяцыя “Талака” і Цэнтр беларускай дэмакратычнай супольнасці ў Італіі.