
Сябры, працягваем нашу маленькую вандроўку па святочных архівах Беларускага Замка!
Нядаўна мы ўзгадвалі першы Хэллоўін у 2021 годзе, а сёння прапануем перанесціся ў кастрычнік 2022-га!
Ужо тады ў Замку нараджаліся свае традыцыі: збірацца разам, пераўвасабляцца ў самых неверагодных персанажаў, весяліцца і хаця б на адзін вечар забывацца пра штодзённыя клопаты.
Гартайце архіўныя фотаздымкі!
Прайшло ўжо чатыры гады, але адно засталося нязменным: Беларускі Замак — гэта перадусім людзі, якія ствараюць яго атмасферу.
А ЎЖО Ў ГЭТУЮ СУБОТУ 31 КАСТРЫЧНІКА А 18:30 — НОВЫ ХЭЛЛОЎІН!
Сёлета запрашаем вас у свет мексіканскага Дня мёртвых — QUIZAVA: DÍA DE MUERTOS!
Вас чакаюць тэматычны квіз, музыка, яркія дэкарацыі, кактэйлі ад бармена Сяргея і конкурс на найлепшы касцюм!
Калі хочаце дапамагчы нам падрыхтаваць свята, будзем удзячныя за данат на дэкарацыі:
https://dapamoga.org/be/donations/quizava-halloween-2026
А вы памятаеце, кім былі на Хэллоўін у 2022 годзе?