ГАЎ! ГЭТА ЗНОЎ Я, МОНЦІ!
Ну што, сябры, яшчэ адзін тыдзень скончыўся, а мае людзі па-ранейшаму не разумеюць, што восень увогуле-то прыдумалі для таго, каб больш спаць. Даводзіцца адпачываць за ўсіх мне
Але навін шмат, таму расказваю!
Пачну з самага цёплага! Наша дарагая Алена Лазарчык, якая зусім нядаўна выйшла на волю, ужо другі тыдзень запар прыходзіць на нядзельную акцыю салідарнасці.
І не толькі! Алена ўжо далучылася да валанцёрскай дзейнасці і дапамагае іншым
Вось за што я асабліва люблю беларусаў: можна прайсці праз неверагодна цяжкія выпрабаванні — і ўсё роўна захаваць сябе, сваю годнасць і жаданне быць побач з іншымі. Тут нават у мяне няма жартаў. Проста вельмі ганаруся
А яшчэ на гэтым тыдні мы паспяхова закрылі збор «Першыя крокі на волі»!
Мы сабралі ўсю неабходную суму, і амаль усе ўдзельнікі ўжо атрымалі свае першыя 100 еўра на маленькія жаданні на волі. Кава. Новая рэч. Басейн. Нешта смачнае. Ці проста тое, пра што марылася за кратамі.
Дзякуй кожнаму, хто дапамог зрабіць гэтыя маленькія «хачу» магчымымі
У суботу мае людзі вырашылі, што Беларускі Замак сам сябе не прыбярэ, і зладзілі суботнік.
Правільнае назіранне. Я таксама даўно заўважыў, што сам ён гэтага рабіць не збіраецца
А ўвечары мы адкрылі новы сезон сустрэч у Беларускім Замку. Першым госцем стаў Аляксандр Кныровіч.
Гаварылі пра эканоміку, рэформы, інвестыцыі, дзяржаўныя прадпрыемствы і пра тое, колькі ўвогуле можа каштаваць новая Беларусь.
Я таксама прысутнічаў і вельмі ўважліва слухаў. Разважаў пра эканоміку, інвестыцыі і размеркаванне рэсурсаў
І прыйшоў да важнай высновы: калі колькасць пачастункаў у місцы расце, а колькасць сабак застаецца нязменнай — гэта, відавочна, эканамічны рост.
А калі пачастункаў столькі ж, але мама кажа: «Монці, хопіць», — гэта ўжо жорсткая бюджэтная палітыка.
Увогуле, эканоміка аказалася не такой ужо і складанай.
А сёння я, вядома, зноў быў на нашай традыцыйнай нядзельнай акцыі салідарнасці. І там сустрэў свайго чатырохлапага сябра Наруціса!
Праўда, замест радаснага прывітання Наруціс вырашыў спачатку… высветліць адносіны
Высветлілася, што напярэдадні я крыху занадта шмат абдымаўся з яго мамай. А Наруціс усё ўчуў. Усё зразумеў. І сёння прыйшоў задаваць пытанні.
Што я магу сказаць у сваё апраўданне? Я проста вельмі ласкавы сабака!
Але мы хутка ўсё высветлілі і памірыліся. Бо мы з Наруцісам разумныя хлопчыкі. І ў адрозненне ад людзей умеем своечасова спыніць высвятленне адносін і проста пайсці далей сябраваць.
А цяпер — што мае людзі прыдумалі на наступны тыдзень. Спойлер: адпачываць зноў ніхто не збіраецца.
Наша Караліна вяртаецца! Ужо з панядзелка яна зноў будзе працаваць у Беларускім Замку і клапаціцца пра вашы пальчыкі на руках і нагах
Я, вядома, вельмі рады яе вяртанню. Але адразу папярэджваю: мае кіпцюры не чапаць. У мяне натуральны манікюр (ці педыкюр, не ведаю)
2 кастрычніка а 18:00 — сустрэча з Аляксандрам Фядутам. Будзем гаварыць пра Уладзіміра Караткевіча і «Каласы пад сярпом тваім».
3 кастрычніка а 18:30 — QUIZAVA: OKTOBERFEST! Германія, квіз, беларускае крафтавае піва, музыка, а пасля — CLAMOROSO і маленькі берлінскі рэйв у Замку. Кажуць, будзе troppo rumoroso. Мне ўжо трывожна за мае вушы.
А 4 кастрычніка а 19:30 запускаем яшчэ адзін новы штотыднёвы фармат — «Адкрыты паказ з Tetraкўб».
Ігар склаў для нас аўтарскую падборку з 20 фільмаў, а пачынаем з «Палюбоўнікаў з Новага моста» Леаса Каракса. Пасля сеанса ўсе ахвотныя змогуць застацца на абмеркаванне.
Карацей, мой прагноз на наступны тыдзень такі:
мае людзі зноў не плануюць спаць.
Добра. Хоць нехта ў гэтай арганізацыі павінен гэтым займацца.
Ваш Монці