АДКРЫТЫ ПАКАЗ З TETRAКЎБ #1 | «ПАЛЮБОЎНІКІ З НОВАГА МОСТА»
У кастрычніку ў Беларускім Замку з’яўляецца новы штотыднёвы фармат — «Адкрыты паказ з Tetraкўб».
Спецыяльна для яго Ігар Tetraкўб — фатограф, відэограф і чалавек з рэжысёрскай адукацыяй — склаў аўтарскую падборку з 20 фільмаў, якія мы будзем глядзець разам у Замку.
20 фільмаў. 20 тыдняў. 20 розных гісторый.
Да кожнага паказу Ігар будзе рыхтаваць сваю невялікую рэцэнзію, а яшчэ — выбіраць трэк для настрою, каб пачаць знаёмства з фільмам яшчэ да таго, як у зале згасне святло.
А пасля кожнага сеанса тыя, каму захочацца пагаварыць пра ўбачанае, змогуць застацца на абмеркаванне разам з Ігарам і іншымі гледачамі.
І першы адкрыты паказ — ужо ў гэтую нядзелю, 4 кастрычніка, а 19:30.
«Палюбоўнікі з Новага моста»
Les Amants du Pont-Neuf
1991 • 2 г 5 хв
Рэжысёр: Леас Каракс
Слова Tetraкўб:
Нядзеля 4 кастрычніка
19:30
Беларускі Замак, Naujoji Riovonių 10
Трэк напярэдадні фільма:

Адчайна кахаць.
Як усім вядома, Парыж — найлепшы горад, каб быць закаханым… і Парыж, напэўна, найлепшы горад, каб быць бяздомным.
У гэтым фільме, нібы ў блэндары самога Сусвету, змяшаліся інгрэдыенты, якія маглі б існаваць толькі ў выглядзе эмульсіі, але праз жудасны ціск і вар’яцтва навакольнага свету яны зліваюцца ў адзіны, непадзельны сплаў: поўны адчай і эйфарыя, што б’е фантанам; бруд і смурод вуліц — і тут жа абсалютная чысціня святла; беспрасветная цемра заўтрашняга дня і трыумф ex machina; пагарда і шчырае, сапраўднае каханне.
Гэта вельмі панкаўскі фільм — у тым сэнсе, што ніводнае кіно пра крутых рокераў-наркаманаў ці адчайных сарвігалоў не раскрывае філасофію панка так, як гэты фільм.
Гэта як знайсці Джаконду пэндзля Леанарда ў кучы смецця, гнілых абгортак ад гамбургераў і выкарыстаных прэзерватываў… калі ты відушчы, а ўвесь астатні свет — свет абсалютна сляпых людзей.
А на раніцу
смярдзючая Сена,
выплюнуўшы з жоўтых зубоў крывую самакрутку,
гулліва ўсміхнецца бязмозглым галубам,
што прагна дзяўбуць недаедзены кімсьці Біг-Мак.
Нядзеля 4 кастрычніка
19:30
Беларускі Замак, Naujoji Riovonių 10
Трэк напярэдадні фільма: