КАНФЕРЭНЦЫЯ ДА 150-ГОДДЗЯ АЛАІЗЫ ПАШКЕВІЧ (ЦЁТКІ) Ў ВІЛЬНІ У пятніцу, 25 верасня, а 11:00 у Вільні …

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

КАНФЕРЭНЦЫЯ ДА 150-ГОДДЗЯ АЛАІЗЫ ПАШКЕВІЧ (ЦЁТКІ) Ў ВІЛЬНІ

У пятніцу, 25 верасня, а 11:00 у Вільні адбудзецца канферэнцыя «Спадчына Алаізы Пашкевіч-Цёткі — прастора беларуска-літоўскага дыялогу», прымеркаваная да 150-годдзя з дня нараджэння адной з найбольш значных постацяў беларускай культуры — Алаізы Пашкевіч, вядомай пад псеўданімам Цётка.

Канферэнцыя стане нагодай яшчэ раз звярнуцца да спадчыны Цёткі і пагаварыць пра беларуска-літоўскія культурныя і гістарычныя сувязі.

Сярод арганізатараў — дэпутат Еўрапейскага парламента Віцяніс Повілас Андрукайціс, старшыня Таварыства беларускай культуры ў Літве Аляксандр Адамковіч, першы намеснік старшыні партыі «Народная грамада» Яўген Вільскі.

Асноўны спонсар канфэрэнцыі — літоўскі фонд Сцяпанаса Кайрыса.

На канфэрэнцыю запрошаныя беларускія і літоўскія навукоўцы і дзеячы, якім неабыякавыя асоба і творчасьць Цёткі, а таксама дачыненьні двух суседніх народаў.

Запрашаем і вас далучыцца да размовы пра Цётку, яе спадчыну і беларуска-літоўскі дыялог

Больш інфармацыі пра канферэнцыю па спасылцы:

https://www.svaboda.org/a/33863428.html

Пятніца 25 верасня
11:00
Музей Марыі і Юрыса Шлапялісаў, Pilies g. 40