У Калегіі адвакатаў Фларэнцыі прайшла рабочая сустрэча, прысвечаная прававой сітуацыі ў Беларусі і юрыдычным праблемам, з якімі сутыкаюцца беларусы ў Італіі.
У сустрэчы ўзялі ўдзел Уладзімір Лабковіч, праваабаронца «Вясны», былы палітычны зняволены, Леанід Марозаў, юрыст Офіса Святланы Ціханоўскай і Юлія Юхно.
Падчас сустрэчы абмеркавалі механізмы палітычнага пераследу і транснацыянальных рэпрэсій, а таксама іх юрыдычныя наступствы для беларусаў за мяжой.
Асобную ўвагу надалі практычным пытанням: міжнароднай абароне, праблемам з беларускімі дакументамі і прававым кейсам, з якімі беларусы звяртаюцца да італьянскіх адвакатаў.
Мэта сустрэчы — даць італьянскім юрыстам больш поўную карціну беларускага прававога кантэксту і абмеркаваць магчымасці далейшага прафесійнага супрацоўніцтва.
Дзякуй усім, хто далучыўся да сустрэчы. Няхай з яе будзе плён!