QUIZAVA: ПАГОНЯ ЦІ VYTIS?На QUIZAVA было пытанне: калі беларусы называюць гэты гістарычны герб «Паг…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

QUIZAVA: ПАГОНЯ ЦІ VYTIS?

На QUIZAVA было пытанне: калі беларусы называюць гэты гістарычны герб «Пагоня», то як яго называюць літоўцы?

Адказ — Vytis

Вершнік з узнятым мячом на кані — адзін з самых пазнавальных сімвалаў нашай супольнай гісторыі. Яго выявы выкарыстоўваліся як дзяржаўны знак Вялікага Княства Літоўскага яшчэ ў Сярэднявеччы.

З цягам стагоддзяў гэты вобраз стаў часткай гістарычнай традыцыі розных народаў былога ВКЛ.

У беларускай культуры ён вядомы як «Пагоня» і займае асаблівае месца ў нацыянальнай сімволіцы.

У Літве вершнік называецца Vytis і сёння з’яўляецца галоўнай фігурай дзяржаўнага герба Літоўскай Рэспублікі.

Атрымліваецца, што беларус можа сказаць «Пагоня», літовец — Vytis, але абодва пазнаюць аднаго і таго ж вершніка

Дзве назвы, дзве сучасныя традыцыі — і некалькі стагоддзяў супольнай гісторыі за адным сімвалам.

Такія сувязі мы і шукалі на нашай віленскай QUIZAVA



А наступная QUIZAVA перанясе нас з Вільні ў Германію ўжо ў суботу 3 кастрычніка!
Пачатак а 18:30!

Германія, Oktoberfest, музыка, гісторыя, традыцыі і шмат нечаканых пытанняў — чакаем усіх на наступнай гульні!

#QUIZAVA