НЯДЗЕЛЬНЫ МІТЫНГ САЛІДАРНАСЦІ
Заўтра, 20 верасня, чакаем усіх на плошчы Вінцаса Кудзіркі на нашым традыцыйным нядзельным мітынгу салідарнасці з беларускімі палітвязнямі.
Гэтая сустрэча будзе для нас асаблівай.
На нашай традыцыйнай расцяжцы — партрэты беларусаў, якія знаходзяцца за кратамі па палітычных матывах. Але гэтым разам яшчэ 25 партрэтаў на ёй ужо неактуальныя — гэтыя людзі на свабодзе. 16 верасня 25 вызваленых палітвязняў прыбылі ў Літву.
Мы неверагодна рады, што можам прыбраць гэтыя партрэты! І адначасова памятаем пра тых, чые твары па-ранейшаму застаюцца на нашай расцяжцы.
Таму ў нядзелю мы зноў выходзім на плошчу — радавацца за тых, хто ўжо на свабодзе, і нагадваць пра тых, хто ўсё яшчэ за кратамі.
Нядзеля 20 верасня
12:00
Плошча Вінцаса Кудзіркі