QUIZAVA: ВІЛЕНСКАЯ ГІСТОРЫЯ ВЯЛІКАЙ ОПЕРЫНа QUIZAVA мы гаварылі пра людзей, чые біяграфіі складана …

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

QUIZAVA: ВІЛЕНСКАЯ ГІСТОРЫЯ ВЯЛІКАЙ ОПЕРЫ

На QUIZAVA мы гаварылі пра людзей, чые біяграфіі складана змясціць у межы гісторыі толькі адной краіны. Адзін з іх — Станіслаў Манюшка.

Ён нарадзіўся ў 1819 годзе недалёка ад Мінска, а значная частка яго жыцця і творчасці была звязаная з Вільняй. Тут Манюшка працаваў арганістам, выкладаў музыку, пісаў творы і стаў важнай часткай культурнага жыцця горада.

Менавіта з Вільняй звязаная і гісторыя яго самай вядомай оперы — «Галька».

У 1848 годзе ў Вільні была ўпершыню пастаўленая яе двухактавая версія. Пазней Манюшка значна перапрацаваў оперу, і ў 1858 годзе ўжо чатырохактавая «Галька» прагучала ў Варшаве і прынесла кампазітару шырокую вядомасць.

Сёння Манюшку называюць адным са стваральнікаў польскай нацыянальнай оперы. Але яго біяграфія адначасова вядзе нас у Беларусь, Літву і Польшчу — землі, гісторыі і культуры якіх у XIX стагоддзі былі цесна пераплеценыя.

І гэта якраз тое, пра што мы гаварылі на QUIZAVA:

часам дастаткова гісторыі аднаго чалавека, каб убачыць, наколькі шмат агульнага ў нашай культурнай памяці.

#QUIZAVA