
Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка пракаментаваў для «Радыё Свабода» вяртанне Анджэя Пачобута ў Беларусь, магчымыя рызыкі для іншых беларусаў і ўплыў гэтай сітуацыі на атрыманне міжнароднай абароны.
Пра бяспеку іншых беларусаў:
Пра міжнародную абарону:
Калі ласка, ацэньвайце рызыкі для сваёй бяспекі. Калі ў Беларусі вам можа пагражаць пераслед, затрыманне ці іншая небяспека, не вяртайцеся ў краіну.
Пра бяспеку іншых беларусаў:
«Гэта ніякім чынам пакуль не сведчыць аб адмене рэпрэсій, што іншыя могуць таксама спакойна вяртацца. Усё-такі ў Пачобута ёсць вельмі вялікая міжнародная падтрымка, абарона ад амерыканскай адміністрацыі, у яго неўзабаве будзе сустрэча ў Вашынгтоне, сустрэча з Папам Рымскім прайшла некалькі дзён таму. Гэта ўсё яго бароніць. Але гэта не значыць, што такая самая абарона будзе там у кожнага чалавека, які вырашыць, напрыклад, цяпер пайсці па ягоных слядах, скарыстацца ягоным прыкладам».
Пра міжнародную абарону:
«Людзі ў розных краінах, у Нямеччыне, напрыклад, атрымалі адмовы ў абароне па прычыне таго, што Ціханоўскага ж выпусцілі, рэпрэсій ужо няма. Таму вельмі важная праца праваабаронцаў, грамадзянскай супольнасці, дэмакратычных сілаў, каб тлумачыць, што пакуль павароту, сістэмнай змены няма. Але трэба імкнуцца, каб маштабаваць гэты прыклад, каб не толькі Анджэй мог вяртацца на тыдзень, а каб усе беларусы маглі вярнуцца і маглі застацца там без страху за сваё жыццё, свабоду і здароўе».
Калі ласка, ацэньвайце рызыкі для сваёй бяспекі. Калі ў Беларусі вам можа пагражаць пераслед, затрыманне ці іншая небяспека, не вяртайцеся ў краіну.