У Вільні адкрываецца выстава плакатаў, якія натхнілі N.R.M. на антываенны кліп
У нядзелю, 6 верасня, у Вільні адкрываецца выстава плакатаў мастачкі Святланы Баевай. Яны сталі асновай візуальнага шэрагу антываеннага кліпа гурта N.R.M. на песню «Si Vis Pacem Para Bellum» («Хочаш міру — рыхтуйся да вайны»).
Вернісаж пачнецца а 18:00. Імпрэзу правядзе сама мастачка Святлана Баева разам з лідэрам гурта N.R.M. Пітам Паўлавым.
Выстава пройдзе ў творчай прасторы «Krama + tvorčaja prastora KROPKA» па адрасе: Savičiaus g. 6. Экспазіцыя будзе доўжыцца адзін тыдзень. Наведаць яе можна штодня з 11:00 да 20:00.
Гэтая падзея прымеркавана да 6-годдзя гуманітарнага цэнтра «Dapamoga». Цэнтр вядомы сваёй сістэмнай падтрымкай ахвяр рэпрэсій і вайны, дапамогай грамадзянам Беларусі, Украіны і іншых краін, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.
Кліп «Si Vis Pacem Para Bellum», створаны ў тэхніцы анімацыйнага калажа, стаў заўважным культурным выказваннем гурта N.R.M. Выстава дае магчымасць убачыць арыгінальныя работы, якія задалі тон і настрой гэтаму відэа, глыбей пагрузіцца ў творчы працэс і падтрымаць місію цэнтра «Dapamoga».