ПРАГРАМА І ЛАКАЦЫІ СВЯТА: DAPAMOGA — 6 ГАДОЎ!Каб сёння ніхто не згубіўся і паспеў на ўсё самае ціка…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве
ПРАГРАМА І ЛАКАЦЫІ СВЯТА: DAPAMOGA — 6 ГАДОЎ!

Каб сёння ніхто не згубіўся і паспеў на ўсё самае цікавае, захоўвайце поўную праграму і навігацыю па Беларускім Замку!

ПРАГРАМА СВЯТА

14:00–14:55 — Сустракаем гасцей
Адчыняем дзверы Замка, знаёмім вас з праграмай і лакацыямі, сустракаемся, абдымаемся і робім першыя святочныя фота.

14:55–15:05 — Пачатак свята
Збіраемся каля галоўнай сцэны і афіцыйна пачынаем наш Дзень нараджэння!

15:05–15:30 — Адкрыццё з Алегам Цітковым
Знаёмімся, вітаемся і настройваемся на святочны вечар.

15:30–16:00 — Музычнае віншаванне ад Мікіты
Жывая музыка перад самым салодкім момантам дня.

16:00–16:30 — Загадваем жаданні і частуемся тортам!
Задзімаем свечкі, віншуем Dapamoga і разам частуемся вялікім святочным тортам. З намі — Наталля Калегава.
Калі будзе дождж, торт будзе ўнутры Замка, на першым паверсе.

16:30–17:00 — Сяргей Далівеля
Музыка, кампазітар, выканаўца, фронтмэн мінскага гурта «Бандэроль» і былы палітвязень па справе Зэльцэра.

17:00–18:30 — Майстар-клас па калажы для дзяцей і дарослых
Разам з керамісткай Наталляй ствараем уласныя творы з папяровых карцінак.
Ружовы пакой, 2-гі паверх.

17:00–17:30 — Музычны варушняк з Сяргеем Далівеляй

17:30–18:00 — Утульныя песні ля каміна
Вершы і песні ад былога палітвязня Анатоля Хіневіча.

18:20–18:50 — Піт Паўлаў
Музычнае віншаванне проста з Варшавы!

18:50–19:00 — Майстар-клас па сквішах і ляльках
Вядзе майстрыца Таццяна. Колькасць удзельнікаў — да 10 чалавек.
Ружовы пакой, 2-гі паверх.

19:00–19:30 — Кватэрнік ля каміна
Піт Паўлаў, Андрэй Павук і Юры Несцярэнка.

19:30–20:20 — Супольная вячэра
Адпачываем, частуемся і набіраемся сіл перад фінальнай часткай вечара.

20:20–20:35 — Капэля «Ойра»

20:35–20:45 — Фаер-шоў
Яркі фінал на пляцоўцы каля фантана ад Марцінаса.

20:45–20:55 — Спяваем «Купалінку» разам
Запальваем свечкі і завяршаем афіцыйную частку супольнай песняй.

З 21:00 — неафіцыйная частка свята!

ЛАКАЦЫІ Ў БЕЛАРУСКІМ ЗАМКУ

Галоўная сцэна — у двары Замка. Тут праходзіць асноўная частка канцэртнай праграмы.

Святочны тортпершы паверх Замка. Збіраемся там а 16:00, каб разам загадаць жаданне, задзьмуць свечкі і адзначыць нашы 6 гадоў!

Кірмаш майстроў — ружовы пакой на другім паверсе. Тут можна набыць сувеніры і аўтарскія вырабы

Фуд-корт— у двары, тут можна паесці і выпіць. У выпадку непагадзі шукайце іх унутры Замка.

Камінная зона — першы паверх. Тут пройдуць утульныя музычныя выступы і кватэрнік.

Зона падарункаў — першы паверх. Тут можна пакінуць падарунак для Dapamoga і Беларускага Замка.

Відэа- і лаўнж-зона — другі паверх. Калі захочацца крыху адпачыць ад насычанай праграмы — вам сюды.

Зона майстар-класаў — ружовы пакой на другім паверсе.

Фотазона — у двары, тут можна зрабіць фота з нацыянальным сцянам

Фаер-шоў — пляцоўка каля фантана, пачатак а 20:35.

Месца для палення — злева ад уваходу на тэрыторыю Замка.

І надвор’е нам не перашкода! У выпадку дажджу частку актыўнасцей мы перанясём унутр Замка.

Беларускі Замак, Naujoji Riovonių g. 10

Пачынаем а 14:00. Да сустрэчы — сёння нам 6!

НА КАЛЯНДАРЫ — СУБОТА, 5 ВЕРАСНЯ! А гэта значыць толькі адно: сёння Dapamoga святкуе свой 6-ы Дзень нараджэння! Ужо з 14:00 і да самага вечара чакаем усіх вас у Беларускім Замку, каб разам адзначыць наша агульнае свята! І хай надвор’е сёння вырашыла…