НА КАЛЯНДАРЫ — СУБОТА, 5 ВЕРАСНЯ!
А гэта значыць толькі адно: сёння Dapamoga святкуе свой 6-ы Дзень нараджэння!
Ужо з 14:00 і да самага вечара чакаем усіх вас у Беларускім Замку, каб разам адзначыць наша агульнае свята!
І хай надвор’е сёння вырашыла крыху праверыць нас на трываласць — яно дакладна не сапсуе наша свята! Мы ўжо ў Замку, усё рыхтуем і чакаем вас з цудоўным настроем. Тут сёння будзе цёпла незалежна ад таго, што адбываецца за акном.
А чакае вас шмат усяго:
Жывыя выступы і музыка
Старыя і новыя сустрэчы — пабачым тых, каго даўно не бачылі, і пазнаёмімся з новымі сябрамі
Фуд-корт з рознымі пачастункамі
Маркет майстроў з прыгожымі і цікавымі рэчамі
І, вядома, вялізны святочны торт, які чакаем прыкладна а 16:00!
Сёння хочацца проста сабрацца разам, абняцца, пагаварыць, пасмяяцца, успомніць, колькі ўсяго было за гэтыя шэсць гадоў, і адсвяткаваць тое, што мы па-ранейшаму разам.
Таму бярыце парасоны, сяброў, дзяцей і добры настрой — і прыходзьце!
Сёння, 5 верасня
З 14:00 да самага вечара
Святочны торт — каля 16:00
Беларускі Замак, Naujoji Riovonių g. 10