QUIZAVA: А ЦІ ВЕДАЛІ ВЫ, ШТО ФРАНЦЫСК СКАРЫНА ВУЧЫЎСЯ Ў ІТАЛІІ?Італьянскі квіз ужо скончыўся, але ў…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

QUIZAVA: А ЦІ ВЕДАЛІ ВЫ, ШТО ФРАНЦЫСК СКАРЫНА ВУЧЫЎСЯ Ў ІТАЛІІ?

Італьянскі квіз ужо скончыўся, але ў нас засталося яшчэ шмат цікавых гісторый, якімі хочацца з вамі падзяліцца.

Адна з іх звязвае Беларусь з італьянскай Падуяй .

У 1512 годзе Францыск Скарына прыбыў у Падую, дзе пры Падуанскім універсітэце вытрымаў экзамены і атрымаў ступень доктара медыцыны.

Цікава, што Скарына не быў звычайным студэнтам Падуанскага ўніверсітэта: ён прыбыў туды ўжо як адукаваны чалавек і быў дапушчаны да экзаменаў на атрыманне доктарскай ступені.

Università degli Studi di Padova быў заснаваны ў 1222 годзе і з’яўляецца адным з найстарэйшых універсітэтаў Еўропы. Пазней з ім будзе звязана і імя Галілеа Галілея, які выкладаў тут на працягу 18 гадоў.

Так што гісторыя беларускага першадрукара вядзе нас не толькі ў Полацк, Прагу і Вільню, але і ў самае сэрца італьянскага Венета.

#QUIZAVA