Дарагія сябры!Сёлета Dapamoga спаўняецца 6 гадоў. За гэты час праз наша жыццё прайшлі тысячы людзей…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Дарагія сябры!

Сёлета Dapamoga спаўняецца 6 гадоў. За гэты час праз наша жыццё прайшлі тысячы людзей. Мы разам дапамагалі, падтрымлівалі, сустракалі тых, хто прыязджаў у Літву, ратавалі, святкавалі, плакалі, смяяліся і проста былі побач, калі гэта было патрэбна.

А Беларускі Замак стаў нашым агульным домам — месцам, дзе заўсёды можна сустрэць сваіх

І таму ў суботу 5 верасня я вельмі хачу сабраць вас усіх разам!

Тых, хто быў з Dapamoga ад самага пачатку. Тых, хто далучыўся пазней. Нашых валанцёраў, сяброў, партнёраў, тых, каму мы калісьці дапамаглі, і тых, хто ўсе гэтыя гады дапамагае нам.

Прыходзьце святкаваць нашы 6 гадоў разам! Будзем сустракацца, абдымацца, успамінаць і проста радавацца таму, што мы ёсць адзін у аднаго!

Я буду вельмі рада бачыць кожнага і кожную з вас!

Асобна запрашаю журналістаў і прадстаўнікоў медыясупольнасці далучыцца да нас.

Калі вы хочаце зрабіць рэпартаж пра Dapamoga і Беларускі Замак або запісаць інтэрв’ю да ці падчас святкавання, можна звязацца са мной асабіста:

+370 610 074 89
@nk_dapamoga
[email protected]

Да сустрэчы ў Замку!

З любоўю і павагай,
Наталля Калегава

Субота 5 верасня
14:00 — да самай ночы
Беларускі Замак, Naujoji Riovonių 10