Роўна шэсць гадоў таму, 16 жніўня 2020 года, у Мінску і іншых гарадах Беларусі прайшлі масавыя мірны…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Роўна шэсць гадоў таму, 16 жніўня 2020 года, у Мінску і іншых гарадах Беларусі прайшлі масавыя мірныя маршы.

Мінскі Марш свабоды стаў найбуйнейшай пратэстнай акцыяй у найноўшай гісторыі Беларусі — сотні тысяч людзей выйшлі на вуліцы, патрабуючы свабоды, справядлівасці і спынення гвалту.

Гэтыя кадры сёння ўжо сталі часткай нашай гісторыі: мора людзей, бел-чырвона-белыя сцягі і адчуванне, што нас сапраўды вельмі шмат.

Прайшло шэсць гадоў. Многія беларусы апынуліся за межамі краіны, тысячы прайшлі праз рэпрэсіі, а за кратамі па-ранейшаму застаюцца палітычныя зняволеныя.

А мы тым часам кожную нядзелю працягваем выходзіць у цэнтр Вільні на акцыі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі.

Масштаб змяніўся. Але прычына, па якой мы выходзім, — не.

Пакуль за кратамі застаецца хаця б адзін чалавек за свае перакананні, нам ёсць пра каго нагадваць і каго чакаць на волі.

Кожную нядзелю — Вільня!
Салідарнасць працягваецца!
Жыве Беларусь!