QUIZAVA: LA DOLCE VITAПасля невялікіх канікул квізы вяртаюцца ў Беларускі Замак!Адкрываем новы сезон…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

QUIZAVA: LA DOLCE VITA

Пасля невялікіх канікул квізы вяртаюцца ў Беларускі Замак!

Адкрываем новы сезон QUIZAVA 2026/2027 — і гэтым разам адпраўляемся ў вялікае падарожжа!

Новы сезон — гэта гульні-падарожжы па розных краінах і гістарычных эпохах. Будзем знаёміцца з культурай і гісторыяй, успамінаць музыку і кіно, спрабаваць нацыянальныя смакі — і, вядома, высвятляць, хто ведае больш за ўсіх

І наша першая кропка на карце — ІТАЛІЯ!

Нас чакае сапраўдная dolce vita: сонечная Сіцылія, рымскія канікулы, італьянскае кіно, музыка, мастацтва, паста, піца і, вядома ж, limoncello!

Апранайцеся прыгожа! Італьянцы ведаюць: жыццё занадта кароткае, каб адмаўляць сабе ў задавальненні выглядаць bellissimo.

Прыносьце з сабой італьянскія пачастункі — будзем накрываць наш агульны стол і разам ствараць атмасферу сапраўднага італьянскага вечара.

А за самыя італьянскія кактэйлі адказвае лепшы беларускі бармен Вільні — Сяргей. Так што Aperol Spritz (і не толькі) таксама будуць часткай нашага падарожжа.

Збірайце каманду, рыхтуйце свае веды пра Італію і прыходзьце гуляць, есці, піць, смяяцца і атрымліваць асалоду ад вечара.

Benvenuti in Italia!

#QUIZAVA

Субота 22 жніўня
18:30
Беларускі Замак, Naujoji Riovonių 10