Дзень нараджэння ў няволі: Кім Самусенка пра традыцыі святкавання ў калоніі
Мы працягваем серыю кароткіх інтэрв’ю Dapamoga з былымі палітзняволенымі. Гэтым разам наш суразмоўца — Кім Самусенка, якому на гэтым тыдні споўнілася 37 гадоў.
З нагоды яго дня нараджэння Dapamoga спытала Кіма пра тое, як святкуюць дні нараджэння за кратамі, якія падарункі робяць адно аднаму зняволеныя і ці магчыма ўвогуле стварыць адчуванне свята ў калоніі.
Як звычайна святкуюць дзень нараджэння ў няволі?
А падарункі на дзень нараджэння робяць?
Табе ўдавалася збіраць сяброў на свае дні нараджэння?
А раней было больш свабоды?
А як прайшоў твой першы дзень нараджэння на волі?
З мінулым Днём нараджэння, Кім! Няхай цяпер усе наступныя святы будуць толькі на волі — побач з дачкой, жонкай і тымі, каго хочацца бачыць за адным сталом!
P.S. А яшчэ ў Кіма нядаўна з’явіўся ўласны Telegram-канал! Там ён дзеліцца сваімі думкамі, назіраннямі, гісторыямі і тым, чым жыве ўжо на волі.
#НЕЦЭНЗУРАВАНА

Канешне, у розныя перыяды ўсё было па-рознаму. Адна справа — СІЗА, зусім іншая — ужо калонія.
Але і там, і там у крамах для зняволеных звычайна прадаюцца гатовыя каржы для тартоў. Таму з іх рабілі тарты: прыдумлялі розныя крэмы, а потым запрашалі тых, з кім хацелася падзяліцца святам.
У СІЗА гэта звычайна ўсе, хто знаходзіцца з табой у камеры, а ў калоніі — людзі, з якімі ты найбольш камунікуеш. Заварваецца гарбата, купляецца яшчэ нешта салодкае — і ўсе разам сядаюць за стол піць гарбату.
А падарункі на дзень нараджэння робяць?
Так, імянінніку стараюцца нешта падарыць. У калоніі гэта можа быць нешта з ежы, салодкае, а калі чалавек паліць — цыгарэты.
Увогуле, шмат хто праяўляе салідарнасць: віншуюць, імкнуцца падарыць нешта карыснае. Часам пішуць адно аднаму паштоўкі. Хто можа нечым дапамагчы ці нешта зрабіць для чалавека — той гэта і робіць.
Табе ўдавалася збіраць сяброў на свае дні нараджэння?
Я заўсёды святкаваў і звычайна збіраў даволі вялікія кампаніі. Але ў апошнія гады ў калоніі «палітычным» ужо забаранялі збірацца разам, нават каб проста папіць гарбаты ці нешта з’есці. Таму даводзілася шукаць спосабы абыходзіць гэтыя забароны.
Свой апошні дзень нараджэння ў няволі я адзначыў зусім інакш: проста зрабіў маленькі торт для сябе. Было вядома, што адміністрацыя калоніі ўжо спрабавала высветліць, з кім я збіраюся святкаваць.
А раней было больш свабоды?
У 2022 годзе ў ІК-15 было лягчэй. Ніхто асабліва не перашкаджаў, можна было сабрацца вялікай кампаніяй, папіць гарбаты, паесці салодкага.
Раней нават існавала такая практыка, што імяніннікі ў свой дзень нараджэння не выходзілі ў прамзону. Але з часам і гэта знікла — асабліва для палітычных зняволеных.
А як прайшоў твой першы дзень нараджэння на волі?
Сёлета я святкаваў разам з дачкой і жонкай. Першую палову дня мы правялі ў аграсядзібе, сярод прыроды і жывёл, а ўвечары ў нас была сямейная вячэра з тортам.