ДА МЭТЫ ЗАСТАЛОСЯ 200€!
Дзякуй кожнаму, хто ўжо падтрымаў збор на арганізацыю Дня годнасці беларусаў, які адбудзецца 9 жніўня ў Вільні.
Разам мы ўжо сабралі амаль усю неабходную суму. Да закрыцця збору засталося ўсяго 200 еўра!
https://dapamoga.org/be/donations/belarusians-day-of-dignity
Гэтыя сродкі дапамогуць арганізаваць дзень, важны для ўсёй беларускай супольнасці: правесці мітынг і Марш свабоды, забяспечыць выступленні музыкаў, падрыхтаваць нацыянальную сімволіку, кветкі і ўсё неабходнае, каб годна ўшанаваць памяць падзей 9 жніўня 2020 года.
Праграма Дня годнасці беларусаў — 9 жніўня:
13:00 — мітынг на Кафедральнай плошчы ў Вільні;
14:00 — Марш свабоды да Варты Святла каля Амбасады Беларусі;
15:00 — хвіліна маўчання і адкрыты мікрафон каля Варты Святла;
18:00 — акустычны канцэрт Юрыя Стыльскага, фронтмэна гурта «Дай Дарогу!» у пабе Alaus Namai.
Калі вы яшчэ не паспелі зрабіць свой унёсак — цяпер самы час. Нават 5 або 10 еўра набліжаюць нас да агульнай мэты.
Разам мы зможам зрабіць гэты дзень сапраўды годным памяці, салідарнасці і надзеі.
Дзякуй за вашу падтрымку! Жыве Беларусь!