Вуф-Вуф! Усім прывітанне!
Мяне завуць Монці
Роўна тыдзень таму мне споўніўся адзін год, і цяпер, з дазволу маёй мамы, я стаў маленькім памочнікам Dapamoga.
Не хвалюйцеся, важныя рашэнні я пакуль не прымаю (хоць вельмі стараюся выглядаць сур’ёзна ). Але цяпер я буду весці для вас новую рубрыку — «Дайджэст навін за тыдзень».
Ну што, пачынаем?
Па-першае, у Замак завітаў Макс Знак!
Мне ён вельмі спадабаўся. Кажуць, што ён вельмі разумны, а я яшчэ даведаўся, што ён умее класна спяваць!
У панядзелак адбылася адна важная падзея: Макс сам зняў свой партрэт з Варты Святла, бо ён ужо на волі. Цяпер на гэтым месцы зноў знакамітая «Сцэпка» — сімвал таго, што мы працягваем быць разам.
Потым усе вельмі шмат працавалі…
Нашы валанцёры сабралі больш за 50 скрынак гуманітарнай дапамогі і адправілі цэлую машыну ва Украіну. Я, праўда, больш сачыў, каб ніхто не забыўся мяне пагладзіць, але бачыў, колькі людзей прыйшло дапамагаць. Вы — неверагодныя!
І яшчэ адна добрая навіна!
Мы разам закрылі збор для Дзімы Гопты! Дзякуй кожнаму, хто дапамог. Ведаеце, мне здаецца, што калі людзі трымаюцца разам, адбываюцца сапраўдныя цуды.
А яшчэ ўчора быў Дзень нараджэння ў мамы Дзімы — Вольгі Гопты. Віншую! І вельмі спадзяюся, што ў яе будзе шмат усмешак, радасці і, вядома, смачных тартоў!
І яшчэ адно!
У нас цяпер вельмі гарачы час — мы ўсімі лапамі і рукамі рыхтуемся да 9 жніўня, Дня годнасці беларусаў. Перад намі яшчэ шмат працы, каб усё атрымалася як трэба.
Калі хочаце дапамагчы зрабіць гэты дзень асаблівым, падтрымайце наш збор. Кожны ўнёсак вельмі важны.
Падтрымаць збор можна тут:
https://dapamoga.org/be/donations/belarusians-day-of-dignity
А я пабег далей правяраць, ці ўсё ідзе па плане. Да сустрэчы ў наступным дайджэсце!