
#МОЙ2020: ГІСТОРЫЯ 9
Анатолю — 32 гады. У Вільне ён з 2023 года. Паэт і музыка.
ЗА КАНАПАЙ
https://youtu.be/O5srNw4d_Ng?si=w8d-l7pukzR8wuT9
Калі вы хочаце падзяліцца сваёй гісторыяй, дасылайце яе ў telegram @dapamogadmin
Раскажыце пра свой 2020-ы. Няхай ваш голас будзе пачуты.
Анатолю — 32 гады. У Вільне ён з 2023 года. Паэт і музыка.
ЗА КАНАПАЙ
Летам 2020-га году, як і стала быць мастаку, абсурднасць сумнай сітуацыі трэба было адрэфлексаваць у іранічным колкім ключы. А з пункту гледжання партызанскай бяспекі аўтарам-выканаўцам песні выступалі мае ногі, выглядваючыя з-за канапы.
https://youtu.be/O5srNw4d_Ng?si=w8d-l7pukzR8wuT9
Цяжкае становішча ў краіне мараў –
То на небе хмары, то каровы абасраны.
Як жа выйсці з гэтай недарэчнай сітуацыі? –
Зладзіць ператрус у Гомельскай лакацыі!
Месцы здесь багатыя на розныя знаходкі,
Трэба толькі зладзіць некальк
і заходаў:
Вось на дачы самай ні на ёсць што сацыяльнай
За канапай быццам анічога амаральнага.
Як жа анічога? Што вы мне маніце?
Будзеце шукаць весь працоўны тыдзень.
Трэба ператрахнуць, калі трэба тройчы,
I знайдзіце доказ фінансавання “Плошчы”.
Пр.
Закапайце за канапай міравое золата!
За канапай знойдзем вырашэнне голаду,
За канапай дэмакратыя, “выбары чэснейшыя”
І дварэц лядовы самы прыгажэйшы.
За канапай знойдзем школы ды лякарні,
За канапай нават казачная Нарнія.
За канапай магія ў краіне мараў
Як тут с першай спробы знойдзеш скарб далляраў?
Цяжкія абставіны ў краіне мараў –
Трактары ня лечаць, хоць захварэлых “мала”.
Што ж зрабіць у гэты раз, куды падацца –
Можа за канапай знойдзецца нам праца?
Гомель жа квітнее, хто калі не ён?
У Гомелі усё добра – прыбіральня за мільён!
Ператрусім усе ў Гомелі канапы –
Персанальны прыстаў кожнаму ў хату!
На чацвёрты раз у пошуках натхненных
Філасофскі камень знойдзен патаемны,
З пятай спробы за канапай усплыла Атлантыда,
Шосты раз сур’ёзна – шукаем лёкі супраць СНІДу
Пр.
Закапайце за канапай міравое золата!
За канапай знойдзем вырашэнне голаду,
За канапай дэмакратыя, “выбары чэснейшыя”
І дварэц лядовы самы прыгажэйшы.
За канапай знойдзем школы ды лякарні,
За канапай нават казачная Нарнія.
За канапай магія ў краіне мараў
Як тут с першай спробы знойдзеш скарб далляраў?
У краіне мараў ані дня спачыну,
Пра канапы дазналісь хлопцы ды дзяўчыны.
Ачапіць кватэру, забараніць канапы –
Шмат з’явілась працы ў Міністэрстве праўды.
За канапу чэргі стаяць за кіламетры,
Здарылась ж тут цуда, можа і паветра
Знойдзем за канапай, прынясе нам змены
У краіну мараў, з тапкамі наперад!
Пр.
Закапайце за канапай міравое золата!
За канапай знойдзем вырашэнне голаду,
За канапай дэмакратыя, “выбары чэснейшыя”
І дварэц лядовы самы прыгажэйшы.
За канапай знойдзем школы ды лякарні,
За канапай нават казачная Нарнія.
За канапай магія, пачаўся рух грамадскі
За канапай усё сур’ёзна, гэта вам не цацкі
Калі вы хочаце падзяліцца сваёй гісторыяй, дасылайце яе ў telegram @dapamogadmin
Раскажыце пра свой 2020-ы. Няхай ваш голас будзе пачуты.