ЗБОР НА АРГАНІЗАЦЫЮ ДНЯ ГОДНАСЦІ БЕЛАРУСАЎ —9 ЖНІЎНЯ 2026 У нядзелю, 9 жніўня, у Вільні адбудуцца ме…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

ЗБОР НА АРГАНІЗАЦЫЮ ДНЯ ГОДНАСЦІ БЕЛАРУСАЎ —
9 ЖНІЎНЯ 2026

У нядзелю, 9 жніўня, у Вільні адбудуцца мерапрыемствы, прысвечаныя шостай гадавіне падзей 9 жніўня 2020 года — дня, калі мільёны беларусаў зрабілі выбар на карысць свабоды, годнасці і дэмакратычнай будучыні сваёй краіны.

Каб арганізаваць гэты важны для ўсёй беларускай супольнасці дзень на належным узроўні, мы адкрываем дабрачынны збор.

Мэта збору — 1250 еўра.

Сродкі будуць накіраваныя на:

• арэнду аўтамабіля, прычэпа і паліва;
• выступленні музыкаў;
• папяровыя сцяжкі;
• паветраныя шарыкі;
• кветкі і стужкі.

Кожны ваш унёсак — гэта дапамога ў захаванні памяці пра 2020 год, падтрымка беларускай супольнасці і магчымасць яшчэ раз паказаць, што мы застаёмся адзінымі ў імкненні да свабоднай і дэмакратычнай Беларусі.

Будзем удзячныя за любую падтрымку.

Разам — дзеля памяці.
Разам — дзеля Беларусі.

https://dapamoga.org/be/donations/belarusians-day-of-dignity

#9жніўня2026
#дзеньгоднасці2026

Збор на арганізацыю Дня Годнасці Беларусаў у Вільні – 9 жніўня 2026 — Dapamoga