Сёння, 6 ліпеня, беларусы далучыліся да ўрачыстай цырымоніі ўзняцця дзяржаўных сцягоў Літвы з нагоды Дня дзяржавы (Lietuvos valstybės diena) — Дня каранацыі Міндоўга (Lietuvos karaliaus Mindaugo karūnavimo diena).
Для беларусаў гэты дзень мае асаблівае значэнне. Нас аб’ядноўваюць не толькі геаграфія, але і шматвяковая агульная гісторыя, спадчына Вялікага Княства Літоўскага, агульныя каштоўнасці свабоды, годнасці і павагі да чалавека.
Мы разам з літоўцамі адзначылі адно з галоўных дзяржаўных свят Літвы і яшчэ раз выказалі сваю ўдзячнасць краіне, якая стала для многіх беларусаў другой радзімай.
Ačiū Lietuvai už paramą, solidarumą ir galimybę gyventi, dirbti, kurti bei tęsti kovą už laisvą Baltarusiją.