Эксперыментальная экскурсія на рачным трамвайчыку па святкаванні Купальля ў Вільні 1911-1913

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Сябры, ці хочаце даведацца, як беларусы сьвяткавалі Купальле ў Вільні ў 1911 – 1913 гадах? Тады запрашаем Вас у гэтую нядзелю  28 чэрвеня  ўвечары ў 18-30  далучыцца  да  эксперыментальнай Купальскай экскурсіі на віленскім рачным трамвайчыку.

Чаму на рачным трамвайчыку? Таму што ўсе тры гады вядомых нам святкаваньняў беларускіх Купальляў у Вільні сплавы па Вяльлі на ўпрыгожаных параходах, чоўнах і лодках былі абавязковымі ў праграме.

Прапануем прыйсьці на экскурсію ў вышыванках, а можа, і з купалкупальскімі вянкамі, каб пасьля па традыцыі пусьціць іх на ваду.

У экскурсіі возьме ўдзел фалькларыстка Паліна Курановіч,  разам зь якой мы прасьпяваем некалькі купальскіх сьпеваў. 

Збор на эксперыментальную экскурсію ў 18-30 на канечным прыпынку Verslo trikampis (Дзелавы трохкутнік). Квіткі на рачны трамвайчык лепш набываць загадзя за 3 еўра.

Эксурсія пройдзе за данаты ад 10 еўра. Колькасьць месцаў строга абмежаваная. Таму як найхтучэй рэгіструйцеся на ўдзел у гугл-форме!

Далучайцеся!