Збор сродкаў на працяг лячэння Дзмітрыя Гопты ў рэабілітацыйным цэнтры «Naujas Gyvenimas»

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

ЗБОР НА ЛЯЧЭННЕ ДЗМІТРЫЯ ГОПТЫ Ў РЭАБІЛІТАЦЫЙНЫМ ЦЭНТРЫ

Вы, напэўна, памятаеце Дзіму Гопту, яго гісторыю і тую няпростую сітуацыю, з якой ён сутыкнуўся на пачатку гэтага года.

Зараз Дзіма знаходзіцца ў рэабілітацыйным цэнтры «Naujas Gyvenimas» і дзякуючы дапамозе спецыялістаў крок за крокам змагаецца са сваёй залежнасцю. Гэта складаны і доўгі шлях, але цяпер ён праходзіць яго не адзін.

Мама Дзмітрыя, Вольга, выказвае вялікую падзяку ўсім, хто адгукнуўся і фінансава падтрымаў сям’ю ў пачатку года. Дзякуючы вашай дапамозе ўдалося аплаціць 5 месяцаў знаходжання Дзмітрыя ў цэнтры.

Спецыялісты, якія працуюць з Дзмітрыем, рэкамендуюць працягнуць праграму рэабілітацыі да канца гэтага года.

Кошт аднаго месяца знаходжання ў цэнтры — 500 еўра.
Для працягу лячэння неабходна аплаціць яшчэ 7 месяцаў (чэрвень — снежань).
Агульная неабходная сума — 3500 еўра.

На жаль, для сям’і гэта вельмі вялікія грошы. Таму сёння мы зноў просім вас аб дапамозе.

Кожны перавод — гэта не проста фінансавая падтрымка. Гэта шанец для чалавека вярнуцца да жыцця, аднавіць сябе і сваю будучыню.

Давайце дапаможам Дзмітрыю прайсці гэты шлях да канца!

https://dapamoga.org/be/donations/dzmitry-hopta-rehabilitation