Літоўска-беларускі размоўнік і мерапрыемствы салідарнасці з Украінай у Беларускім Замку 1 чэрвеня

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Панядзелак, 1 чэрвеня

ЛІТОЎСКА-БЕЛАРУСКІ РАЗМОЎНІК DAPAMOGA:
KAVINĖJE / У КАВЯРНІ


Laba diena! (ла́ба дзе́на) — Добры дзень!

Norėčiau kavos, prašau (норэ́чаў каво́с, прашо́ў)— Я хацеў(-ла) б каву, калі ласка

Vieną kavą, prašau (в’е́на ка́ва, прашо́ў)— Адну каву, калі ласка

Su savimi ar vietoje? (су савімі́ ар в’е́тое?)— З сабой ці тут?

Su savimi (су савімі́)— З сабой

Vietoje (в’е́тое) — Тут / на месцы

Mažą ar didelę? (ма́жа ар дзі́дэле?)— Маленькую ці вялікую?

Didelę, prašau (дзі́дэле, прашо́ў) — Вялікую, калі ласка

Kiek kainuoja? (кек кайнуо́я?)— Колькі каштуе?

Labai skanu! (лабэ́й скану́!) — Вельмі смачна!

Ačiū! (а́чу!)— Дзякуй!



18:00 – 21:00 – пляценне маскіравальных сетак для Украіны ў Беларускім Замку

18:30 панядзелкавы мітынг салідарнасці з Украінай на Кафедральнай плошчы



Актуальныя дабрачынныя зборы на платформе Dapamoga:

https://dapamoga.org/be/donations

Падтрымаць можна любы збор — разам мы можам больш!