Святлана Ціханоўская прыбыла ў Кіеў і сустракаецца з кіраўніцтвам Украіны

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

​​Там, кажуць, галоўны пацук нервуецца, што ў Кіеў прыехалі “бандыты” (“бандыты” на яго мове – гэта дэлегацыя на чале з Ціханоўскай).

Зяленскі шмат часу спрабаваў падтрымліваць з лукашэнкам добрыя ці нейтральныя адносіны, бо суседзі, і вось гэта ўсё. Нават калі ў бок Украіны паляцелі ракеты, была надзея перагарнуць старонку і памірыцца з пацуком. Цяпер у Кіеве зразумелі, што ніколі гэтага не будзе.

І вось ва Украіну прыбывае Святлана Ціханоўская, сустракаецца з першымі асобамі дзяржавы, удзельнічае ў афіцыйных мерапрыемствах, карацей кажучы, робіць усё, што ў такіх выпадках робяць прэзідэнты, і выглядае адпаведна.

Шмат часу Святлану імкнуліся абразіць жартамі пра хатнюю гаспадыню з катлетамі (гэта ж такія страшныя абразы – “вядзе гаспадарку” і “ўмее гатаваць”).

Але праўда ў тым, што на прафесію “прэзідэнт” не вучыць ні адно вучылішча (і нават ВНУ). Прэзідэнтамі робяцца людзі абсалютна розных прафесій. Вучыцца прыйдзецца ў працэсе. Вучыцца трэба будзе пастаянна. Прэзідэнтам можа стаць хатняя гаспадыня, як Ціханоўская, ці, напрыклад, комік, як Зяленскі. Але, каб атрымаўся сапраўдны прэзідэнт, чалавеку патрэбны розум, рашучасць, сумленне і жаданне зрабіць жыццё краіны і народа лепш. А калі чагосьці не хапае (а часам усяго гэтага не хапае), то нават 30 гадоў не ператвораць дрэннага дырэктара стратнага саўгаса ў прэзідэнта.

І, вядома ж, прыемна, што Кіеў канчаткова ірве адносіны з лукашэнкам, і прыемна, што лукашэнка гэта ведае. Але яшчэ вельмі прыемна, што беларусаў – і ў Кіеве, і ў свеце – нарэшце прадстаўляе годная асоба.

Жыве Беларусь!