Сённяшняя нядзельная акцыя салідарнасці на плошчы Вінцаса Кудзіркі яшчэ раз нагадала: Беларусь — гэта не толькі пра боль і чаканне, але і пра людзей, якія працягваюць знаходзіць адно аднаго праз межы, мовы і краіны.
Сёння брытанец набыў шэўрон ПКК, каб выказаць сваю падтрымку беларусам у іх барацьбе за свабоду
Тайванец, які жыве ў Францыі, узяў адрас Dapamoga.org, каб даведацца пра нас больш і зрабіць данат. Яго таксама вельмі зацікавілі песні Евы Наркуце, прысвечаныя беларусам і ўкраінцам
А адзін з самых кранальных момантаў адбыўся тады, калі гучала песня Андруса Мамантаваса на ўкраінскай мове. Украінцы з намёту насупраць падарылі нам свае сцягі — і разам, беларусы і ўкраінцы, мы гучна сказалі:
Слава Украіне! — Героям слава!
У такія моманты асабліва адчуваецца: салідарнасць жыве. І пакуль мы разам — ёсць надзея!