У Вільні пройдзе Дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі 21 траўня

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

ДАПОЎНЕНАЯ ПРАГРАМА МЕРАПРЫЕМСТВАЎ ДА ДНЯ САЛІДАРНАСЦІ З БЕЛАРУСКІМІ ПАЛІТВЯЗНЯМІ Ў ВІЛЬНІ

Заўтра,
чацвер 21 траўня а 18:30, з нагоды Дня салідарнасці з палітвязнямі, на Кафедральнай плошчы ў Вільні адбудзецца шэраг мерапрыемств, прысвечаных Дню салідарнасці з беларускімі палітвязнямі :

15:00 – выстава малюнкаў і карцін былых палітвязняў, створаных імі ў калоніях і турмах, а таксама беларускіх мастакоў, якія падтрымалі пратэсты і застаюцца салідарнымі з дэмакратычнымі ідэаламі.

17:00 – інсталяцыя «Турэмныя нары»,
каб паказаць, у якіх умовах утрымліваюцца палітычныя зняволеныя ў Беларусі.

17:30перформанс «Яны зараз за кратамі», пад час якога будуць зачытаныя імёны палітычных зняволеных, якія застаюцца ў беларускіх турмах і калоніях.

18:30 – мітынг, каб ушанаваць памяць Вітольда Ашурка, загінуўшага 5 год таму, і ўсіх, хто пацярпеў ад рэпрэсій, а таксама выказаць салідарнасць з тымі, хто дагэтуль знаходзіцца за кратамі.



Нагадваем пра збор на арганізацыю Дня салідарнасці з беларускімі палітвязнямі

Данат можна даслаць праз нашу новую платформу:

https://dapamoga.org/be/donations/may-21-solidarity-rally-belarus-political-prisoners



Чацвер 21 траўня
15:00
Кафедральная плошча