21 траўня 2026 года ў Рыме пройдзе Эўхарыстычная Імша з нагоды Дня палітвязняў

Беларусы Замежжа

21 траўня 2026 года а 18:00 у Рыме, у Касцёле Ўваскрасення Хрыста (Via di San Sebastianello 11), пройдзе Эўхарыстычная Імша з нагоды Дня палітвязняў.

Будзем маліцца за свабоду веры, сумлення і ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі.

Запрашаем далучыцца. Дзякуем арганізатарам імшы: амбасадзе Літвы і Польшчы пры Святым пасадзе.