Адкрытая лекцыя Андрэя ХадановічаУ сераду, 13 траўня а 20:00 па Мінску, запрашаем на адкрытую лекцыю…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Адкрытая лекцыя Андрэя Хадановіча

У сераду, 13 траўня а 20:00 па Мінску, запрашаем на адкрытую лекцыю Андрэя Хадановіча:

«Як адрозніць паэзію ад не-паэзіі?»

Пагаворым пра тое:
1⃣ ці сапраўды беларусы – нацыя паэтаў і паэтак,
2⃣ ці абавязкова вершы мусяць быць у рыфму, на чым яны трымаюцца, калі рыфмы няма,
3⃣ ці могуць беларускія паэты і паэткі пісаць па-расейску,
4⃣ і як з любімай прозы зрабіць вершы.

Лекцыя адбудзецца на YouTube-канале Годна.

Калі хочаце атрымаць нагадванне перад эфірам, запоўніце гэтую гугл-форму.

Гэта адкрытая ўводная лекцыя перад стартам курса «Таварыства жывых паэтаў і паэтак».