FORT RETREAT TENERIFEДзень 21Учора ўвечары на нашай віле FORT адбыўся сапраўдны рытуал Адна з удзель…

FORT RETREAT TENERIFE
Дзень 21


Учора ўвечары на нашай віле FORT адбыўся сапраўдны рытуал

Адна з удзельніц рэтрыту прывезла з сабой на востраў хустку, якую яна насіла ў калоніі — як частку таго досведу, які немагчыма проста пакінуць у мінулым.

Дзяўчаты разам прынялі рашэнне спаліць яе — як сімвал, як трыгер, як напамін пра жыццё, якое засталося там.

Гэта быў вельмі моцны і кранальны момант. Момант развітання з мінулым — і крок у бок новага.

І, магчыма, яшчэ адзін маленькі акт вяртання сябе

P.S. Частка дзяўчат вырашыла застацца ананімнай , таму, паважаючы іх рашэнне, мы не публікуем фота і відэа ўсіх удзельніц, а толькі тых, хто даў згоду

Падтрымаць праект і зрабіць свой унёсак можна праз нашу спецыяльную платформу:

https://dapamoga.org/be/donations/retreat-for-political-prisoners

#fortretreattenerife