FORT RETREAT TENERIFE
Дзень 21Учора ўвечары на нашай віле FORT адбыўся сапраўдны рытуал
Адна з удзельніц рэтрыту
прывезла з сабой на востраў хустку, якую яна насіла ў калоніі — як частку таго досведу, які немагчыма проста пакінуць у мінулым.
Дзяўчаты разам прынялі рашэнне спаліць яе — як сімвал, як трыгер, як напамін пра жыццё, якое засталося там.
Гэта быў вельмі моцны і кранальны момант. Момант развітання з мінулым — і крок у бок новага.
І, магчыма, яшчэ адзін маленькі акт вяртання сябе
P.S. Частка дзяўчат вырашыла застацца ананімнай , таму, паважаючы іх рашэнне, мы не публікуем фота і відэа ўсіх удзельніц, а толькі тых, хто даў згоду
Падтрымаць праект і зрабіць свой унёсак можна праз нашу спецыяльную платформу:
https://dapamoga.org/be/donations/retreat-for-political-prisoners
#fortretreattenerife