FORT RETREAT TENERIFEДзень 10Сёння Наталля Калегава, кіраўніца Dapamoga, дзеліцца сваімі думкамі пра…

FORT RETREAT TENERIFE
Дзень 10

Сёння Наталля Калегава, кіраўніца Dapamoga, дзеліцца сваімі думкамі пра першыя 10 дзён рэтрыту для былых палітвязынак:


«Першых 10 дзён рэтрыту праляцелі вельмі хутка — асабліва першы тыдзень. Затым стала зразумела, што групе важна крыху запаволіцца, і гэта адбылося натуральным чынам, без ціску — як унутраная патрэба.

Пры гэтым праграма працягвае мякка дапаўняцца: напрыклад, у раскладзе з’явіўся стретчынг, які праводзіць адна з удзельніц. Гэта вельмі каштоўна — калі прастора пачынае жыць і напаўняцца самімі ўдзельніцамі.

За гэты час мы наведалі шмат месцаў на востраве. Асаблівае ўражанне на ўсіх зрабіў вулкан Тэйдэ — магутная, першародная стыхія, непадладная чалавеку.

Тры элементы сталі для нас галоўнымі “аднаўляльнікамі”:
акіян, вулкан і прырода
— у тым ліку прагулкі па лесе. Менавіта яны даюць тое глыбокае адчуванне апоры і вяртання да сябе, якое немагчыма цалкам замяніць ніводнай практыкай.

Асобна хочацца адзначыць атмасферу ўнутры групы.
Удзельніцы вельмі беражліва ўзаемадзейнічаюць адна з адной, падтрымліваюць і дапамагаюць — у самых простых рэчах: у быце, у сумеснай гатоўцы, у паўсядзённых дробязях.

Фармат пражывання пад адным дахам паказаў сябе як вельмі ўдалы: у доме ёсць прастора для адзіноты, але пры гэтым захоўваецца адчуванне супольнасці і падтрымкі.

Выдатна прайшоў нядзельны квіз — ён стаў важным аб’яднаўчым момантам. У ім была лёгкая канкурэнцыя, але без напружання — з павагай і задавальненнем ад каманднай гульні.

Важна адзначыць і больш глыбокі працэс, які цяпер адбываецца. Гэтыя першыя 10 дзён — гэта перыяд уваходу ў стан рэтрыту. Паступова пачынаюць узнікаць успаміны і перажыванні, звязаныя з мінулым досведам — у тым ліку з тэмай зняволення. І гэта натуральная частка працэсу.

Цяпер мы бачым, што гэта толькі пачатак — першая трэць рэтрыту. Боль пачынае праяўляцца, але ўжо ў больш бяспечным і падтрымліваючым асяроддзі.

І, напэўна, самае важнае:
да гэтых цяжкіх успамінаў паступова дадаюцца новыя —
звязаные з сумесным жыццём тут, на востраве.

Успаміны пра цяпло, падтрымку, радасць, пра простыя моманты побач адна з адной. Менавіта гэта стварае баланс. І менавіта гэта становіцца асновай для аднаўлення».

P.S. Частка дзяўчат вырашыла застацца ананімнай , таму, паважаючы іх рашэнне, мы не публікуем фота і відэа ўсіх удзельніц, а толькі тых, хто даў згоду

Падтрымаць праект і зрабіць свой унёсак можна праз нашу спецыяльную платформу:

https://dapamoga.org/be/donations/retreat-for-political-prisoners

#fortretreattenerife